Такія заклікі з’явіліся ў сацыяльных сетках увечары ў сераду.Абмеркаванні народных гулянняў, што адбыліся на цэнтральных плошчах некалькіх дзясяткаў гарадоў Беларусі, ідуць у сотнях галінак платформаў Вконтакте і Фэйсбук.
Адны ўдзельнікі абмеркаванняў пазітыўна ацэньваюць акцыю і выказваюць меркаванне, што колькасць удзельнікаў гулянняў будзе расці. Другія выказваюць думку, што для пратэсту няма дастатковых прычын або што перамены немагчымыя.Заклікі збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены, сталі гучаць у сацыяльных сетках ад пачатку чэрвеня, пасля нарастання эканамічнага крызісу.
Колькасць удзельнікаў такіх гулянняў 15 чэрвеня вырасла ў некалькі разоў, але ні ў адным з рэгіянальных цэнтраў не перавысіла тысячы.
Пры гэтым удзельнікі праяўлялі цярплівасць і высокую самаарганізацыю. Яны не выходзілі на праезную частку, не ўступалі ў канфлікты з супрацоўнікамі міліцыі.
У Мінску людзі рухаліся па тратуарах тымі маршрутамі, якія рэкамендаваліся на схемах, загадзя змешчаных у сацыяльных сетках на выпадак блакавання цэнтральнай плошчы.І ў Мінску, і ў рэгіянальных гарадах удзельнікі спакойна ўспрымалі затрыманні. «Ну што ты зробіш? Я хоць такім спосабам данясу тое, што хачу сказаць. Другога спосабу няма. Апошнія газеты закрываюць», — сказала рэпарцёру «Нашай Нівы» жанчына сярэдніх гадоў на пытанне, ці не трывожыць яе магчымасць затрымання.
15 чэрвеня ў дзесяці гарадах краіны затрымалі не менш за 140 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, іх адпускалі без складання пратаколаў.
Заклікі да аўтамабілістаў з’язджацца ў цэнтры гарадоў у знак салідарнасці сталі рэакцыяй на тое, што многія машыны сігналілі ў падтрымку людзей на тратуарах.Таму актывісты публікуюць іх пад слоганамі «Пасігналь» ці
Пракуратура ў аўторак, а міліцыя ў сераду засцераглі грамадзян ад удзелу ў «несанкцыянаваных» акцыях пратэсту, хоць і не канкрэтызавалі, у якіх. Афіцыйная прапаганда цалкам дамінуе ў СМІ Беларусі, але практычна не пранікае ў сацыяльныя сеткі.