Аварыя, якая адбылася раніцай нядзелі на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайце, атрымала шырокі розгалас у інтэрнэце.
Рэдкі ў нашай краіне Bentley Continental GT узору 2011 года вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Lexus LX570 з расійскімі нумарамі.

Спачатку атрымала распаўсюджанне версія, што за рулём серабрыстага Bentley быў былы трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Міхаіл Захараў, аднак пазней з’явілася інфармацыя, што аўтамабілем кіравала яго дзяўчына. “Гэта была мая машына, у Міхаіла Bentley чорнага колеру”, -- заявіла яна.

Варта заўважыць, што серабрысты Bentley Continental GT належыць да самага апошняга абноўленага мадэльнага шэрагу кампаніі. Выпуск такіх аўтамабіляў пачаўся толькі вясной 2011 года.

У Еўропе базавая камплектацыя навінкі каштуе 154000 еўра, у Вялікабрытаніі –135760 фунтаў, у ЗША – 189 900 даляраў.

Цікава, што аўтамабілі з прэзідэнцкага картэжу значна таннейшыя. Іх дакладны кошт невядомы – такія машыны нельга набыць, іх робяць па спецыяльнай замове. Аднак эксперты лічаць, што кошт прэзідэнцкага Мэрсэдэсу не перавышае ста тысяч долараў.

* * *

Брытанская кампанія Bentley Motors Ltd. Была заснаваная ў 1919 годзе і ад таго часу спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў прэміум-класа. У 1998 годзе кампанія перайшла пад кантроль Volkswagen Group, аднак марка захавалася. Назва Bentley паходзіць ад прозвішча аднаго з заснавальнікаў кампанііі -- Walter Owen Bentley. На сённяшні дзень заводы кампаніі выпускаюць восем мадэляў аўтамабіляў. Прычым агульная колькасць машын, што выпускаюцца кожны год, не перавышае дзесяці тысяч экзэмпляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?