Беларускія аператары сетак АЗС цалкам адмянілі ўведзеныя пасля афіцыйнай 55-працэнтнай дэвальвацыі рубля ліміты і абмежаванні на продаж аўтамабільнага паліва грамадзянам.
Інфармацыю аб адмене абмежаванняў AFN.by пацвердзілі ў "Беларуснафце", "Лукойле", "Газпрамнафце".
Разам з тым, як паведамлялася, захоўваецца патрабаванне "Белнафтахіма" адпускаць паліва замежным грамадзянам толькі за валюту.
Выходзіць, ліміты і абмежаванні ўводзіліся дзеля таго, каб прытрымаць якнайбольш паліва і прадаць яго пасля па даражэйшай цане.