Пра гэта ўдзельнікі «Стоп-бензіну» распавядаюць у сацыяльных сетках Інтэрнэта, дадаючы відэа з месца падзей.

Так, магілёўскія аўтаўладальнікі 7 чэрвеня таксама выказалі сваю незадаволенасць павышэннем цэн на бензін. Каля 19:00 кіроўцы пачалі збірацца на стаянцы каля магілёўскага аўтавакзала. На свае аўтамабілі ўдзельнікі акцыі наклейвалі стыкеры «СТОП бензін». Пасля аўтамабілі арганізаваліся ў калону і пачалі рух. Было вырашана ехаць у бок аблвыканкама. Як аказалася, праезная частка праспекта Міра насупраць будынка аблвыканкама, куды павінна была прыехаць калона, ужо загадзя была перакрытая супрацоўнікамі ДАІ. Там нібыта вяліся падрыхтоўчыя работы па нанясенні дарожнай разметкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?