Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра раскрыў страшную таямніцу. Аказваецца, «мегапраект» па вытворчасці ў Беларусі біядызельнага паліва апынуўся… пражэктам.
— На мой погляд, пакуль краіна на біядызелі больш страціла, чым знайшла, — цытуюць губернатара гродзенскія СМІ. — Дзяржава пастаўляла для вытворчасці 95% саляркі, астатняе — 5% тлустых кіслот, якія выраблялі на аснове рапсавага алею. Калі падлічылі, аказалася, што дзяржава недаатрымала 1 трыльён рублёў
Вытворчасцю біядызелю ў вобласці займалася прадпрыемства «Гроднаазот», цяпер вытворчасць прыпынена. «І трэба сур’ёзна падумаць, ці варта працягваць», — заўважыў Сямён Шапіра.





