4 чэрвеня ў мястэчку Крэва, што на Гродзеншчыне, з’явіцца Дрэва Паэзіі. Пра гэта падбаюць беларускія літаратары.
«Трэба апрацоўваць свой сад», — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту — «Дрэва Паэзіі» — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру.
Ідэя акцыі «Дрэва Паэзіі» не новая. Яшчэ ў рамантычным ХІХ стагоддзі ў шляхецкіх парках і фальварках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам мінуўшчыны і сучаснасці. Так, яшчэ да нядаўна ў Шчорсах, ля сядзібы Храптовічаў, рос дуб Адама Міцкевіча, пад якім, паводле легенды, паэт стварыў сваю паэму «Гражына»…
Сябры Беларускага
Дрэва
Адкрыццё Дрэва Паэзіі і літаратурная імпрэза з гэтай нагоды пачнецца 4 чэрвеня, а
У гэтым доме правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў. У доме дагэтуль жыве яго родная цётка Алена Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў адзін са сваіх нядаўніх твораў — паэму «Вялікдзень». Поле Магераў, на якім з’явіцца Дрэва Паэзіі, наўпрост прылягае да лініі форнта першай сусветнай вайны — у ваколіах яшчэ захаваліся нямецкія фартыфікацыі.
Запрашаем далучацца да свята! Вялікая просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца, улічваць факт, што акцыя адбудзецца на прыватнай тэрыторыі па ласкавым запрашэнні гаспадароў дома і паводзіцца далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак!
Арганізатары мерапрыемства пакідаюць за сабой права да апошняй хвіліны трымаць у сакрэце батанічныя падрабязнасці падзеі.
Пасля літаратурнай імпрэзы ў ценю Дрэва Паэзіі адбудзецца
Як даехаць да Крэва з Менску, калі ў вас няма машыны
Можна ехаць са ст.м. «Каменная горка» маршруткай. Замовіць месцы ў маршрутцы можна па тэлефоне (029) 3950659. Каб трапіць на месца падзеі да 12й, варта выехаць з Менска не пазней за
Дадатковая іфармацыя па тэлефонах: (029) 6404679 (029)7508870. Да сустрэчы ў садзе Беларускай Паэзіі!





