Нацыянальны банк Беларусі сваім лістом ад 1 чэрвеня 2011 года дазволіў аўтадылерам гандляваць новымі аўтамабілямі за замежную валюту.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, для таго каб гандляваць за замежную валюту, аўтадылерам неабходна атрымаць адпаведны дазвол галоўнага банка краіны. У лісце растлумачваецца парадак атрымання такога дазволу. "Усю наяўную валюту аўтадылеры павінны здаваць у банк, зразумела, з залічэннем на іх рахунак", — падкрэслілі ў Нацбанку.

На мінулым тыдні Нацбанк пашырыў пералік паслуг і тавараў, якія рэалізоўваюцца суб'ектамі гаспадарання фізічным асобам, разлікі за якія можна ажыццяўляць у замежнай валюце пры наяўнасці адпаведнага дазволу. У лісце рэгулятара № 31-16/245 ад 25 мая адзначаецца, што такое рашэнне прынята "з улікам важнасці задачы па нарошчванні аб'ёмаў экспартнай валютнай выручкі, што паступае ў краіну ".

Цяпер атрымаць дазвол НББ на выкарыстанне ў разліках валюты можна будзе працуючы ў наступных сферах: рэалізацыя паліва, нафтапрадуктаў, звадкаванага газу на аўтазаправачных станцыях; турыстычная дзейнасць; аказанне паслуг фізасобам-нерэзідэнтам у сферы гасцінічнага бізнесу; аказанне паслуг аздараўленчымі ўстановамі (санаторыі, дамы адпачынку, турыстычныя базы) фізічным асобам-нерэзідэнтам; аказанне медыцынскіх паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам, аказанне паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам па навучанні, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?