31-гадовы магілёвец заявіў, што «спусціўся на зямлю, каб дапамагаць людзям».

 Магілёўскі "месія" ўрэзаўся ў грузавік на хуткасці 100 км/г і застаўся жывы.

Магілёўскі "месія" ўрэзаўся ў грузавік на хуткасці 100 км/г і застаўся жывы.

29 мая ў 8.25 на аўтадарозе Мінск—Магілёў у пасёлку Бялынічы 31-гадовы магілёвец, кіроўца Toyota Avensis няправільна выбраў хуткасць, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з ГАЗ-53. У выніку ДТЗ вадзіцель "Таёты" атрымаў траўмы ў выглядзе выцятых ірваных ранаў твару, рук і быў шпіталізаваны ў бальніцу.

Карэспандэнту abw.by ўдалося даведацца цікавыя падрабязнасці гэтага здарэння. Інспектараў ДПС, якія прыбылі на месца здарэння, кіроўца здзівіў, калі прадставіўся. «Я — Ісус Хрыстос», — сказаў ён і дадаў, што спусціўся на зямлю, каб дапамагчы людзям. Зрэшты, падрабязнасці здарэння ў пратаколе ён напісаў даволі выразна. Маўляў, на легкавіку "Таёта" рухаўся з хуткасцю каля 100 км/г. Пры сустрэчным раз'ездзе ГАЗ прыняў лявей, а ён усё адно зачапіў грузавік, яго раскруціцца і выкінула на бардзюрны камень. Але ў пратаколе, у графах, дзе патрабуецца подпіс, кіроўца Toyota паставіў «І.Х.». Акрамя пералічаных вышэй траўмаў, у яго яшчэ зафіксавалі пранікальнае раненне рагавіцы левага вока — параніўся пабітым шклом. А сярод іншых дыягназаў значыцца і шызафрэнія (пад пытаннем). Пасля здарэння кіроўца быў дастаўлены для абследавання ў спэцустанову накшталт мінскіх «Навінак». Вадзіцельскае пасведчанне ён атрымаў 4 гады таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?