Як пацвердзіла «Беларускаму партызану» крыніца ў «Газпраме», расійскі газавы манапаліст прыняў рашэнне аб набыцці за 2,5 млрд даляраў у беларускага ўрада акцый Белтрансгаза.
Здзелка павінна быць завершана ў ліпені.
Такім чынам, у найбліжэйшы час Беларусь атрымае салідную фінансавую падтрымку.
Разам з крэдытам ЕўрАзЭС памерам 1,3 млрд даляраў летам Беларусь можа атрымаць каля 4 млрд даляраў. Менавіта на гэтыя сродкі разлічвае Аляксандр Лукашэнка для падтрымкі беларускага рубля.





