Правал ранейшай эканамічнай палітыкі змушае лукашэнкаўцаў шукаць грошы за мяжой.Ад
У перыяд мінулай лібералізацыі лукашэнкаўцы прадалі паветра— «
Зараз незалежнаму грамадству ўнутры Беларусі, а паралельна з ім Захаду варта праявіць цярплівасць.
Улады зноў звярнуліся да МВФ.
Лукашэнка намякнуў на магчымасць вызвалення палітвязняў — у абразлівай форме. А не — вызваляйце з павагай, у тым ліку і Аўтуховіча,калі хочаце рэакцыі.
Мясніковіча паслалі да Багданкевіча з ні да чога не абавязваючай размовай. А не — няхай сыдуць такія, як Ткачоў,калі хочаце мяняць нешта ўсур’ёз.
Перамовы з МВФ будуць ісці сваім ходам. Яны датычаць уратавання плацежаздольнасці Беларусі і беларускіх банкаў у прыватнасці: сапраўдныя цяжкасці пачнуцца ў другой палове 2012 года, калі краіна павінна пачаць сплачваць або рэструктураваць асноўную масу фінансавых абавязацельстваў 2006–2008 гадоў. Гэта значыць, што краіна стаіць перад перспектывай доўгага перыяду эканоміі. Напэўна, перамовы з МВФ могуць скончыцца поспехам, у выпадку калі будуць знятыя ўмовы sine qua non, сфармуляваныя ЕС і ЗША для таго каб яны маглі такі крэдыт палітычна падтрымаць.
Няма сэнсу весці размовы пра вызваленне палітвязняў. Людзі не павінны сядзець за палітыку, і кропка. Няма ніякага сэнсу весці размовы пра свабодную рэгістрацыю СМІ і іх свабодны распаўсюд — гэта нормы нацыянальнага права, якія проста павінны выконвацца.
У палітычнай сферы няма ніякіх падставаў спыняць тактыку ігнаравання.
Насамрэч, лукашэнкаўцам пакуль не патрабуецца супрацоўніцтва. Ані з уласным грамадствам, ані з Захадам.
Ад грамадства ім трэба дысцыпліна, ад Захаду — крэдыты ў абмен на мір. And nothing else matters.Нават інвестыцый ці свабоднага бізнэсу ім не трэба — іначай бы яны змянілі палітычную сістэму краіны на такую, якая б забяспечвала гарантыі замежным інвестарам і свабоднага бізнэсу. Чаму нават у перыяд лібералізацыі 2007–2010 гадоў 80% замежных інвестыцый прыходзіла у краіну з Расіі або з расійскага капіталу ў афшорах? Таму што пры сённяшняй сістэме гарантыі мае толькі той, хто можа, у крайнім выпадку, і газ перакрыць.
Няма практычнага сэнсу бегаць з прапановамі дыялогу





