Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела ўпраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Валерый Мялешка 31 мая напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, за аналагічны перыяд мінулага года загінула 54 дзіцяці. За ўвесь мінулы год — 389 дзяцей. Нягледзячы на тэндэнцыю да зніжэння няшчасных выпадкаў з гібеллю дзяцей, Мялешка ацаніў такія лічбы як «несуцяшальныя».
Асаблівую заклапочанасць МУС выклікаюць «недарэчныя» здарэнні, якія пацягнулі гібель дзіцяці, якой можна было б пазбегнуць. Напрыклад, некалькі падлеткаў малатком разбіралі міну часоў Вялікай айчыннай вайны, да гэтага міну бачылі бацькі аднаго з іх і ніяк не перашкодзілі трагедыі. У выніку адзін падлетак загінуў, трое атрымалі цяжкія раненні.
Нярэдкія таксама выпадкі гібелі дзяцей у выніку ўтаплення ці пажараў, якія справакаваныя «бацькоўскай і педагагічнай неадукаванасцю».
Як адзначыў Мялешка, у сувязі з гэтым МУС праводзіцца «вялікая праца» па інфармаванні як дзяцей пра бяспечныя паводзіны, так і іх бацькоў: транслюецца сацыяльная рэклама, праводзіцца тыдзень прававых ведаў і іншыя спецыяльныя мерапрыемствы.
Як паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Ганна Банадык, сёлета ў выніку
Паводле слоў Банадык, сёлета 80% ДТЗ з нанясеннем траўм дзецям адбылося па віне вадзіцеляў. Аднак чакаецца, што падчас летніх канікул узрасце лік ДТЗ, якія адбываюцца
Як адзначыла прадстаўнік ДАІ МУС, у летні час асаблівая ўвага будзе надавацца перавозцы дзяцей на экскурсіі, тэатральныя спектаклі, цыркавыя паказы, да месцаў масавага і аздараўленчага адпачынку. Асаблівая ўвага таксама будзе надавацца перавозкам дзяцей аўтобусамі.





