Паводле папярэдняй інфармацыі, на рэйсе № 984 Франкфурт — Мінск адмовіў адзін з рухавікоў авіялайнера. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведамілі пасажыры. Тэхнічныя непаладкі у самалёта паўсталі ў той час, калі ён знаходзіўся ў паветры.

29 мая самалёт прыкладна на палове шляху да беларускай сталіцы пачаў «здаваць»: «Самалёт, набраўшы вышыню, стаў хутка зніжацца. Па чарзе падымаліся то адно, то іншае крыло, моцна закладвала вушы. Дзеці ў салоне моцна плакалі і крычалі, а дзесьці ў хвасце самалёта заходзіўся сабака», — падзяліўся ўражаннямі адзін з пасажыраў. Аднак самалёт не вярнуўся ў Франкфурт, а нечакана прызямліўся ў Варшаве. Там праз чатыры гадзіны трывожнага чакання пасажыраў перасадзілі на іншы самалёт.

У аэрапорце «Мінск» сваякам, што чакалі прылёту самалёта, паведамлялі, што рэйс № 984 затрымліваецца з-за дазапраўкі машыны ў польскай сталіцы.

Кампанія «Белавія» прынесла пасажырам свае прабачэнні за нязручнасці і затрымку амаль на шэсць гадзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, адмовіў адзін з рухавікоў авіялайнера. Аднак афіцыйнага каментара кампаніі па нагоды здарэння інцыдэнту пакуль няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?