Мне сорамна за беларускі народ, які стварыў у краіне ажыятаж, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Я хачу звярнуцца да людзей: спыніце ў сваіх кватэрах, гаражах і падвалах ствараць склады, — заявіў ён. — Калі ласка, не вывозьце з крамаў пад свае ложкі. Мы забяспечым столькі, колькі вам неабходна кожны дзень», — заявіў Аляксандр Лукашэнка пятніцу на нарадзе ў пятніцу.
«Трэба кілаграм мяса — купляйце, трэба 5 кілаграм — купляйце, але не купляйце 10 кілаграм. Мы не паспеем завезці за два дні ў крамы ў тры разы больш, чым гэта было ўчора», — сказаў Лукашэнка.
На той самай нарадзе ён абвінаваціў у стварэнні эканамічнага крызісу замежныя СМІ. Ад урада і Нацбанка ён запатрабаваў дынамічных дзеянняў.





