Вызначыліся ўсе паўфіналісты75-га чэмпіянату свету па хакеі ў Славакіі, на якім зборная Беларусі ледзь не пацярпела фіяска.
Сёння, 12 мая, гулялі: Фінляндыя — Нарвегія — 4:1 і
Канада — Расія — 1:2.
У сераду пуцёўкі ў паўфінал заваявалі Ярамір Ягр на чале зборнай Чэхіі і зборная Швецыі.
Такім чынам у паўфіналах у пятніцу згуляюць:
Чэхія — Швецыя (17:15), Расія — Фінляндыя (22:15).
Фінал пройдзе ў нядзелю, 15 мая.





