Сябра арганізацыі «Малады фронт» Раман Васільеў апавёў, як у кватэру ў Жодзіне, дзе ён жыве з маці, прыйшоў нязваны госць:

— Да мяне прыходзілі з міліцыі, прозвішча яго Назараў. Мяне не было дома, я хадзіў на вакзал, адкрыла маці. Толькі выйшла з душу ў адным ручніку, міліцыянт не прадставіўся, але пачаў дапытваць — дзе я, калі сышоў. Маці прасіла зачыніць дзьверы, але ён адмовіўся і сказаў, што я ўчыніў адміністратыўнае правапарушэнне. Я лічу, што гэта з-за штрафаў, ці, можа, якія графіці з’явіліся зноў у горадзе.

Прозвішча міліцыянта маці даведалася, калі патэлефанавала ў 102 і запытала што за супрацоўнік толькі што прыходзіў. Адказваць спачатку таксама адмовіліся, але маці падняла шум і ёй назвалі прозвішча. Маці ўся на нервах, падумала, што са мной нешта здарылася, бо гэты Назараў адмаўляўся сказаць, што яму канкрэтна патрэбна, толькі пытаўся, дзе я і гэтак далей. Пра адміністратыўнае правапарушэнне сказаў толькі пры канцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?