Вось дзіўна, звычайныДля еўрапейцаў куды прэстыжней выступіць на Гластанбэры. Але, пакуль Гластанбэры застаецца для нас недасяжным, а людзі, якія музыкай не цікавяцца, не ведаюць, што гэта такое, нам важна перамагчы на Еўрабачанні. Ну, пабачым, каго падрыхтавалі нам у канкурэнты, і чым Беларусь будзе імкнуцца здзівіць Еўропу.поп-конкурс , удзельніка якога ў Еўропе праз месяц могуць і не ўзгадаць, для нас і для нашых усходніх суседзяў пераўтвараецца ў абарону гонару краіны.
Dino Merlin — Love in rewind (Bosnia & Herzegovina)
Дзіна Мэрлін, які прадстаўляе Боснію і Герцагавіну, робіць вылазку на тэрыторыю амерыканскага неафолка з песняй Love in Rewind. Выглядае гэта так, быццам нехта з жыхароў паўднёвай часткі ЗША, ўзяўшы зранку ў рукі гітару, раптоўна падумаў, што нядрэнна было б дадаць у класічную фолк песню сінтэзатары, і сінтэтычны гук з
у фінал ён магчыма і выйдзе, але пра перамогу гаворка не ідзе.
Nadine Beiler — The Secret Is Love (Аўстрыя)
Аўстрыя сёлета прыехала на Еўрабачанне з баладай пра каханне. Скажам шчыра, вакальная партыя ў Надзін Бэйлер складаная, але яна дае рады. Але!
Цяпер пытанне ставіцца так: будзем галасаваць за прыгожую дзяўчыну з неблагім вакалам?
Нідэрланды. 3JS — Never Alone
Ізноў балада. Гуртоў, з якіх нідэрландцы бяруць прыклад таксама —
Witloof Bay — With Love Baby (Бельгія)
А вы любіце вакальныя калектывы? Гэтыя бельгійскія хлопцы і дзяўчаты, якія галасамі замяняюць і бас і бубны — здаецца, фаварыты. Выступіць на Еўрабачнні з прыфанкаванай песняй, якая выконваецца ўвогуле без інструментаў — хіба не здорава? Тым больш песня прымушае ўзгадаць
Славакія Twiins — I’m Still Alive
Ведаеце, што самае цяжкае ў аналізе Еўрабачання, хоць і такім суб’ектыўным? Праслухаць столькі песень пра каханне.
Часам пачынае здавацца, што песень не пра каханне проста ў прыродзе не існуе.Вось, напрыклад, тое, што гучыць зараз. Дзве
Украіна. Mika Newton — Angel
Канечне, карціны з пяску нас
Украіна кожны конкурс прапаноўвае намКанечне, спадарыню Ньютан слухаць прыемна, але цяжка ўявіць, што робіш гэташто-небудзь цікавае, магчыма таму, у 2011 годзе яны вырашылі зрабіць выключэнне.
Малдова. Zdob si Zdub — So Lucky
Ну, гэта вядомыя героі — трошкі панкі, якія навучыліся шмат чаму ў маладых Ramones, і зараз дэманструюць гэта ў жывым эфіры. Першая вылазка на тэрыторыю рока за сённяшні дзень, і скажам шчыра — удалая. Прысутнасць на такіх конкурсах ужо вядомых калектываў — спрэчнае пытанне. Але ў гэтым выпадку я — толькі за.
Швецыя. Eric Saade — Popular
Ах, як шмат нам абяцаў уступ на бубнах. А пасля пачалася проза жыцця
Кіпр. Christos Mylordos — San Aggelos S’agapisa, А вось гэта ўжо моцна — прыгожая, этнічная песня можа перакрыць любы
Проста этніка за стагоддзі свайго існавання змагла даказаць, што ў стане пасунуць любуюА гэтую канкрэтную песню варта захаваць сабе на будучыню — будзе што пераслухаць, узгадваючы май 2011поп-музыку .
Балгарыя.
Другая прыгожая песня запар — згадзіцеся, Еўрабачанне набыло прыемнае адценне. Аднак мелодыя нешта да болю нагадвае, ці не падкажаце? Магчыма, сакрэт у тым, што на такіх меладычных пераходах будуецца чвэрць усіх песен увогуле. Але вакал спадарыні Полі прымушае ўзгадаць адразу такіх людзей як Ніна Сімонэ. Ізноў простая дарога ў фінал.
Македонія. Vlatko Ilievski — Rusinka
Ой, што гэта было? Мне падалося, альбо Македонія вырашыла прывезці на Еўрабачанне неліцэнзійную копію Аляксандра Буйнова? Гэта, канечне, арыгінальна, але ў нашай культурніцкай прасторы такога шчасця, як спяваў адзін украінскі гурт, «па два вядры за траяк». Абсалютна не ўражвае, будзем спадзявацца, што для еўрапейцаў такія спевы — экзотыка, хаця хто не бачыў дзіўны аналаг П’еро з гармонікам? Цяпер ужо ўсе бачылі.
Ізраіль. Dana International — Ding Dong
Ведаеце, я ўзгадаў эстраду пачатку дзевяностых — той жа попс з прэтэнзіяй на стадыённае гучанне. Гэта не дрэнна, не. Прынамсі не будзе нічога дзіўнага, калі мы пачнем наперабой галасаваць за гэтую песню. Бо як паказвае практыка,
ніводная песня не мае ў нашай краіне такога эфекту як тая, што выбівае настальгічную слязу.Больш і напісаць няма чаго.
Славенія. Maja Keuc — Vanilija
Прынамсі, гэта было прыгожа. Нагадала чымсьці ранні Garbage. Але на фіналіста не цягне, хаця
прыемны голас Маі вельмі і вельмі пасаваў бы для гучання ў рэстаранах, бо, з іншага боку: а дзе яшчэ слухаць музыку з Еўрабачання?Сэнс у тым, што гэта такі прадукт, які мае асноўную задачу — прыносіць людзям станоўчыя эмоцыі, а ў прадстаўніцы Славеніі гэта атрымліваецца.
Адзінае, што у фінал яна трапіць наўрад ці — падобных песен на сённяшнім конкурсе прагучала ўжо дастаткова. Але калі б яна была адзіная — шансы б былі. І не благія.
Румынія. Hotel FM — Change
Ого!
Румынія лёгкім рухам рукі раптоўна пасоўвае папярэдніх намінантаў.У вакаліста нешта ёсць ад ранняга Дэвіда Боўі (акрамя назвы песні) — меладычнасць, разумны тэкст (у параўнанні з іншымі), а таксама лёгкасць музыкі, якая спалучае ў сабе нават свінгавыя элементы і лёгкі французскі шансон гадоў
Эстонія. Getter Jaani — Rockefeller Street
Нечакана бясколерна. Такіх песен сёння прагучала ўжо штук восем. Аднак, чым запомніцца Еўрабачанне: шмат добрых вакалістаў. У мінулы раз такога не было — нават фіналістка запомнілася нейкай размоўнай манерай спеваў. Што тычыцца Эстонііі — прыемна, што ў гэтай краіне ставяцца да Еўрабачання без фанатызму. Ёсць чаго павучыцца.
Беларусь. Anastasiya Vinnikova — I love Belarus
Хто прыдумаў пускаць гэты арнамент?
Нагадвае канцэрт «За Беларусь!, які памылкова адбыўся ў Дзюсэльдорфе, а не ля стэлы «Мінск — горад герой».Толькі што святлавое шоу мацнейшае будзе. Спявае Віннікава не горш за канкурэнтак, і песня ў нас не пра каханне (а дакладней — як у старым анекдоце — пра «а бывае любоў да Радзімы, вось цяпер слайды»). Будучыня ў спявачкі ёсць. А вось у песні…. Давайце зробім выгляд, што нічога не было? А то, калі ў фінал не выйдзем… Як кажа вядоўца: «Падтрымаем. Гэта ж наша краіна!». Але нашыя густы для нас таксама маюць значэнне, рацыя?
Латвія. Musiqq — Angel In Disguise
Колькі даводзілася жыць у Латвіі, але такой музыкі я там не чуў. Рэч у тым, што
Данія. A Friend In London — New Tomorrow
І тут раптоўна высвятляецца, што канцоўка паўфіналу таксама будзе напружанай. Дацкі гурт паказвае, што папулярная музыка там не скончылася
Ірландыя. Jedward — Lipstick
Пасля моцнага выступу Даніі, ірландскі гурт проста губляецца, а ў Ірландыі ёсць такая традыцыя народных песень, якой не можа пахваліцца ні адна з вышэй пералічаных краінаў. Класічны выпадак: замест моцнай нацыянальнай культуры выкарыстоўваецца стэрэатыпізаваная масавая культура, замест аўтэнтычнасці — радыйны фармат. Наўрад ці мы яшчэ ўбачым гэты гурт. А на Ірландыю, прынамсі, я спадзяваўся.
Ну што? Самы цікавы момант! Чакаем рэзультатаў — хто галасаваў за нас, за каго галасавалі мы, і хто, урэшце, будзе ў фінале.
І вось спіс з дзесяці краінаў, што трапяць у фінал:
Эстонія РумыніяМалдова Ірландыя
Боснія Данія
Аўстрыя Украіна
Славенія Швецыя
І нават не крыўдна. Усё ж такі да еўрапейскага ўзроўню наша музыка пакуль не дацягвае. Як сёння жартавалі ў транспарце, калі б беларусы маглі галасаваць, у момант быў бы выдадзены Ўказ: хто прагаласуе тройчы — грэчка са зніжкай. Крыўдна, але сёлета гэта быў бы адзіны наш шанец.





