Цэны на бензін могуць змяніцца, калі «супадуць пэўныя прычыны і ўмовы».
Пра гэта заявіла
Пры гэтым яна адзначыла, што «павышэнне ці зніжэнне цэн — гэта не планаваная акцыя». Паводле слоў Касцючэнкі, чуткі пра павышэнне цэн распаўсюджваліся і раней, у красавіку, аднак, гэтага не адбылося.
«Белнафтахім» раней тлумачыў, ад чаго залежаць цэны на бензін. У прыватнасці сярод прычын падаражання названыя: падаражанне сыравіны, дысбаланс цэн з суседнімі краінамі, падатковая нагрузка ў выглядзе акцызаў, павелічэнне тарыфаў на электраэнергію і газ, транспартныя расходы. «Улічваючы ўсе вышэйпералічаныя акалічнасці, канцэрн „Белнафтахім“ змушаны прымаць меры для выраўноўвання дысбалансу цэн і павышэння эфектыўнасці дзейнасці НПЗ пры рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. У адпаведнасці з сітуацыяй прымаецца рашэнне аб змене цэн на нафтапрадукты», — падкрэсліваюць у канцэрне.
На шэрагу АЗС БелаПАН паведамілі,
што цэны застаюцца на ранейшым узроўні і пакуль ніякіх дакументаў аб павышэнні яны не атрымлівалі.
У 2011 годзе рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва павялічваліся тройчы ў сакавіку (3 сакавіка — на 4,5–10%, 14 сакавіка на аўтабензін





