У Беларусі плануецца стварыць новую вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці Міністэрства прамысловасці Валерый Фішман 12 мая напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён нагадаў, што Беларусь раней спрабавала рэалізаваць праект па стварэнні вытворчасці легкавых аўтамабіляў, аднак інвестар «быў не зусім удалым». «Упэўненасці стопрацэнтнай у рэалізацыі новага праекта і зараз у нас няма, але рынак ёсць рынак, і ён за сабой пацягне адпаведную вытворчасць», — сказаў Фішман. Ён спадзяецца, што новы праект будзе больш паспяховым.
Паводле яго слоў, Беларусі неабходна выпускаць прыкладна 20 тыс. легкавых аўтамабіляў у год, каб «была хоць нейкая перспектыва і рэнтабельнасць». Пры гэтым не ставіцца мэта, каб вытворчасць поўнасцю забяспечвала краіну аўтамабілямі. «Хутчэй за ўсё, яна будзе разлічана на рынак не столькі Беларусі, колькі Расіі і іншых сумежных дзяржаў. Аднак падчас рэалізацыі праекта можа быць шмат змен», — сказаў прадстаўнік Мінпрама.
Як паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў, ідуць
перамовы аб прыцягненні інвестыцый у праект па стварэнні вытворчасці легкавых аўтамабіляў з прадстаўнікамі Кітая, Ірана, Германіі і Японіі.





