Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь праз 1–2 месяцы ўрэгулюе сітуацыю на валютным рынку,заявіў ён сёння ў час наведвання ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне.
Так, цяжкавата сёння. Але выпрастаем. Праз 1–2 месяцы мы спакойна забудзем ўсякія валютныя бязладзіцы», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, далей Беларусь пойдзе сваім шляхам. «Апошнім часам нам усё часцей падкідваюць ідэі ў сувязі з гэтай фінансавай бязладзіцай, маўляў, патрэбныя рэформы.
Нас тонка, акуратна, з падачы, вядома, адтуль, падштурхоўваюць да нейкіх рэформаў і крычаць, асабліва гэтыя з пятай калоны, што патрэбныя неадкладна рэформы і рэформы. А што за рэформа патрэбна?
Якую яны нам прапануюць рэформу?
Яны нам прапануюць рэформу на разбурэнне»..
Ён таксама падкрэсліў: «Нам рэформа патрэбна вось такая: калі гаспадаркі працуюць, атрымліваюць прадукцыю, у любым пункце планеты попыт на яе ёсць, тады тое, што трэба дзяржаве, — прадаў, а на астатняе — купляй па імпарце, што хочаш. І няма праблем з валютай. Вось такая патрэбна рэформа».
Але гэта будзе цяжка, і гэта будзе доўгі шлях.
«Але гэта наш шлях. Іншага няма шляху», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.





