Шэраг супрацоўнікаў ДАІ, якія былі дапытаны сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска як сведкі абвінавачання па справе Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, не ўпэўнены ў тым, што мітынгоўцы маглі чуць папярэджанні аб несанкцыянаваным характары акцыі 19 снежня.
У прыватнасці Міхаіл Чарнабай, які ў той вечар выконваў абавязкі камандзіра ўзводу ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама і знаходзіўся ў ланцугу супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі на Кастрычніцкай плошчы, паведаміў, што гучала моцная музыка.
Разам з тым Чарнабай бачыў, як кандыдаты ў прэзідэнты Дзмітрый Ус, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, а таксама Павел Севярынец размаўлялі з начальнікам ДАІ Карзюком. Яны прасілі Карзюка дазволіць людзям прайсці па праезнай частцы праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Незалежнасці.
Карзюк, паводле слоў Чарнабая, заклікаў людзей вярнуцца на тратуары і не перашкаджаць руху грамадскага транспарту. Затым «паступіла каманда вызваліць праспект і даць людзям ісці, куды яны хочуць», паведаміў сведка.
Чарнабай дадаў, што калі яго ўзвод перамясціўся на плошчу Незалежнасці, ён і там не чуў заклікаў да дэманстрантаў разысціся.
Сведка Іван Шмарлоўскі, таксама супрацоўнік ДАІ ГУУС, паведаміў, што стаяў у ачапленні на Кастрычніцкай плошчы і
Аналагічныя паказанні далі і некаторыя іншыя сведкі абвінавачання.
Разам з тым старшы інспектар групы дазвольнай працы ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Каралькоў заявіў, што 19 снежня ён знаходзіўся ў машыне з гукаўзмацняльнай апаратурай у раёне вуліцы Савецкая. «Прыблізна ў 20.30 паступіла каманда перамяшчацца на плошчу Незалежнасці і пачаць чытаць тэкст (папярэджання пра несанкцыянаваны мітынг), таму што калона дэманстрантаў ужо зайшла на плошчу Незалежнасці», — паведаміў ён.
Каралькоў сцвярджае, што, знаходзячыся ў машыне, якая стаяла насупраць уваходу ў галоўны корпус БДУ, ён прыблізна 10 разоў зачытаў тэкст папярэджання на рускай і беларускай мовах. Што ў гэты час адбывалася на плошчы, Каралькоў не бачыў, бо, паводле яго слоў, зачытваў тэкст, не падымаючы вачэй ад аркуша паперы.
Яшчэ адзін супрацоўнік ГУУС, Кірыл Кіслоў, паведаміў, што знаходзіўся ў такой жа машыне ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Затым паступіла каманда выязджаць на плошчу Незалежнасці і чытаць там тэкст. Паводле слоў Кіслова, яго машыне давялося ехаць па праспекце ў канцы калоны дэманстрантаў. «Я
Каралькоў і Кіслоў у судзе сцвярджалі, што дэманстранты маглі добра чуць папярэджанне.
Аднак іх калега, супрацоўнік ГУУС Іван Сульжыцкі, паказаў, што не бачыў машын з гукаўзмацняльнай апаратурай і ніякіх папярэджанняў не чуў.
У пасяджэнні абвешчаны перапынак да 14.00. Затым суд мае намер пачаць вывучэнне матэрыялаў справы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.





