Палітвязня Змітра Бандарэнку, якога засудзілі на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, 10 мая перавялі з СІЗА КДБ у турму на вуліцы Валадарскага.
Пра гэта сайту Хартыя97 паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. 12 траўня яна змагла сустрэцца з мужам у турме.
Па словах Вольгі, умовы ўтрымання на Валадарцы «ў чымсьці лепшыя, у чымсьці горшыя». Так, Змітру Бандарэнку дагэтуль не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Яго бальнічная карта засталася ў КДБ, і палітвязень фармальна для адміністрацыі Валадаркі з’яўляецца здаровым.
Жонка кажа, што ў выпадку, калі касацыйная скарга не будзе здаволеная, Бандарэнку накіруюць у папраўчую калонію № 15 у Магілёве.





