Падчас працэсу, што праходзіць у Кастрычніцкім судзе Мінска над удзельнікамі Плошчы-2010 Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Змітром Драздом, Андрэем Пратасенем і Уладзімірам Хамічэнкам не пацвердзілася адна з «ключавых» траўм — пабітая ягадзіца намесніка камандзіра роты спецназа міліцыі Сяргея Лушчыка.
Гэта вынікае з высноваў экспертызы.
Таксама судмедэксперты не пацвердзілі,
што спецназаўцы былі збітыя. Некаторыя «пацярпелыя» нават не прыходзілі на экспертызу.
У сумнавядомага спецназаўца Давідовіча дыягназ таксама не пацвярдзіўся. Ягоныя пашкоджанні дзясны і ніжняй сківіцы з судовага пункту гледжання не лічацца аб’ектыўна даказанымі.
У большасці выпадкаў ступень пашкоджання «вызначыць не ўяўляецца магчымым».
Гэта значыць, што траўмы былі нязначныя. Пры такіх траўмах бальнічныя не выдаюцца.





