Standard & Poor’s змяніла прагноз па крэдытным рэйтынгу ЗША са «стабільнага» на «негатыўны». Доўг краіны дасягнуў нерэальнага памеру.
Міністр фінансаў ЗША Цімаці Гейтнер не згодны з ацэнкамі рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s, якое напярэдадні апублікавала свой песімістычны прагноз.
Standard & Poor’s пацвердзіла рэйтынг ЗША на адзнацы ААА і змяніла прагноз па рэйтынгу са «стабільнага» на «негатыўны».
Гейтнер заявіў, што няма рызыкі, што ЗША страцяць высокі крэдытны рэйтынг на ўзроўні ААА. «Такога рызыкі няма», — сказаў ён у інтэрв’ю Fox Business Network. З нагоды паніжэння прагнозу па рэйтынгу ён сказаў, што Вашынгтон сур’ёзна ставіцца да распрацоўкі праграм, якія павінны дапамагчы скараціць дэфіцыт бюджэту.
«Калі вы ўважліва назіраеце за тым, што адбываецца ў Вашынгтоне, вы бачыце: людзі з абодвух бакоў — дэмакраты і рэспубліканцы — згаджаюцца з прэзідэнтам, што мы павінны ўвесці ў дзеянне шэраг рэформаў зараз, каб у доўгатэрміновай перспектыве скараціць дэфіцыт бюджэту», — дадаў ён.
На думку аналітыкаў Standard & Poor’s, ЗША сутыкнуцца з цяжкасцямі пры абслугоўванні гіганцкага доўгу ў $ 14 трлн. У сувязі з гэтым агенцтва змяніла прагноз па рэйтынгу краіны са «стабільнага» на «негатыўны». Пасля гэтага рынкі абрынуліся, інвестары пачалі скупляць золата, бо ў амерыканскія дзяржаблігацыі ўкладзены валютныя рэзервы большасці краін свету.
Гайтнер у інтэрв’ю Bloomberg Television сказаў, што як унутраныя, так і замежныя інвестары
Варта адзначыць для параўнання, што крэдытныя рэйтынгі Беларусі на парадак горшыя, чым у ЗША. Standard & Poor’s прысвоіла доўгатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B+" у замежнай валюце, а кароткатэрміновы рэйтынг — на ўзроўні «B». Прагноз рэйтынгаў — «негатыўны».





