У пратаколе затрымання праваабаронцы, сябра Беларускага Хельсінскага камітэта Паўла Левінава пазначана, што той падазраецца ва ўчыненні тэракта 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая».

Пратакол затрымання складзены «па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства». Яго падпісаў старшы оперупаўнаважаны Фрунзенскага раёна Мінска Жыгалаў.

Пра гэта паведаміў старшыня БХК Алег Гулак. Каментуючы гэтае затрыманне, спадар Гулак адзначыў: «Аказваецца, у нас тэракт не раскрыты. Гэта ўсё нас падманвалі. Гэта поўная лухта і дзікунства, інакш я гэта назваць не магу».

Цяпер праваабаронцу могуць трымаць у пастарунку да дзесяці сутак.

Вольгу Карач, Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага затрымалі па адміністрацыйным артыкуле за хуліганства.

19 красавіка 18 актывістаў, якія прыехалі віншаваць Валерыя Шчукіна з нядаўнім днём народзінаў, былі дастаўленыя з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы. Іх прымусілі здаць адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіль, узялі тлумачэнні. Частку выпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?