Яшчэ нядаўна аперацыі на адкрытым сэрцы ўспрымаліся ў Беларусі як прарыў у медыцыне, а людзі, якія маюць патрэбу ў перасадцы печані, лічылі сябе асуджанымі. Сучасныя тэхналогіі падаравалі шанец на жыццё сотням безнадзейна хворых.Ці стала высокатэхналагічная медыцынская дапамога агульнадаступнай для беларусаў, высвятляе «Заўтра тваёй краіны».
Ад пратэзавання да перасадкі
— У апошнія гады адным з прыярытэтаў у ахове здароўя было ўкараненне высокіх тэхналогій у медыцыну, — кажа начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль. — Нашыя дактары не толькі паспяхова асвоілі, але і ўкаранілі ў практыку найноўшыя высокатэхналагічныя метады дыягностыкі і лячэння хваробаў. І сёння размова ўжо ідзе пра тое, як укараняць высокія тэхналогіі ў рэгіёнах.
Няма, мабыць, ужо ніводнай вобласці медыцыны, дзе б за апошнія некалькі гадоў у Беларусі не пачалі выконвацца новыя віды аперацый, выкарыстоўвацца тэхналогіі, не горшыя, чым за мяжой.
Асаблівы гонар чыноўнікаў — транспланталогія. Яна — паказчык таго, наколькі развітая сістэма аховы здароўя краіны ў цэлым.
У 2007 годзе ў Беларусі было выканана ўсяго 18 перасадак ныркі. Пра трансплантацыю сэрца толькі казалі, некалькі разоў адкладаючы правядзенне першай такой аперацыі. Сёння беларускія дактары паспяхова перасаджваюць ныркі (прычым нават дзецям), сэрца, печань. У краіне функцыянуе Рэспубліканскі цэнтр трансплантацыі органаў і тканак. Толькі ў мінулым годзе было выканана 115 трансплантацый ныркі, 31 — печані, 22 — сэрца. Да трансплантолагаў шыхтуецца чарга з замежных пацыентаў.
Асобнае і вельмі балючае для медыкаў пытанне — кардыялогія. Хваробы сэрца і сасудаў з’яўляюцца галоўнай прычынай смерці беларусаў, складаючы 53% у структуры смяротнасці. Сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі ў гэтай сферы медыцыны вельмі важныя.
— Апошнія
Паводле словаў спецыяліста, сёння практычна ва ўсіх абласных цэнтрах выконваюцца неадкладныя ўмяшанні ў хворых на
Але высокія тэхналогіі — гэта не толькі транспланталогія і кардыяхірургія. Гэта і нейрахірургічныя ўмяшанні, і пратэзаванне суставаў, і анкадыягностыка, і дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі.
Высокія тэхналогіі — на перыферыю
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць: узровень забяспечанасці насельніцтва высокатэхналагічнымі відамі медыцынскіх умяшанняў у Беларусі расце. У 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам на 53,9% павялічылася колькасць стэнціраванняў і ангіяпластыкі пры вострым інфаркце міякарда. На 17% больш выканана эндапратэзаванняў каленнага сустава. А атарыналарынголагі павялічылі на 66% колькасць кахлеарных імплантацый — цяпер гэтая аперацыя з’яўляецца адзіным спосабам рэабілітацыі хворых з татальнай глухатой.
Высокія тэхналогіі становяцца даступнейшымі шмат у чым дзякуючы таму, што сталічныя дактары «перадаюць» асвоеныя віды аперацый на перыферыю. Лідары тут — кардыялагічная і траўматалагічная службы.
— Такія аперацыі, як аортакаранарнае шунтаванне, каранаграфія, выконваюцца практычна ва ўсіх абласных цэнтрах, — падкрэслівае Аляксандр Шкет.
Паводле словаў спецыяліста, казаць аб тым, што такая дапамога даступная ўсім, можна будзе, калі ў кожным абласным цэнтры за год будзе выконвацца да адной тысячы кардыяхірургічных аперацый.
Два гады таму некаторыя віды аперацый былі, дарэчы, выключаныя з пераліку высокатэхналагічных, бо пачалі шырока ўкараняцца ў практыку. Напрыклад, даступнымі сталі аперацыі на пазваночніку, аперацыі пры ўнутраначарапных гематомах з нагоды цяжкіх
Большасць высокатэхналагічных аперацый
— Ёсць аперацыі, якія сапраўды трэба прасоўваць у рэгіёны, — выказваюць сваё меркаванне практыкуючыя хірургі. — Напрыклад, стэнціраванне або аортакаранарнае шунтаванне. Але некаторыя віды высокатэхналагічнай дапамогі няма сэнсу ставіць на паток. Мэтазгодней канцэнтраваць іх у адным месцы. Гэта адзінкавыя аперацыі. Галоўнае, каб пацыенты, якім неабходнае такое ўмяшанне, своечасова былі накіраваныя ў рэспубліканскі цэнтр.
А гэта ўжо залежыць ад таго, як аператыўна спрацуе першаснае звяно.
— Высокія тэхналогіі — гэта толькі 8–10% ад агульнага ўнёску ў барацьбу з узроўнем захворванняў і смяротнасцю, — нагадвае былы міністр аховы здароўя Беларусі Ігар Зелянкевіч. — Астатнія 90% — гэта першасная і другасная прафілактыка захворванняў. Паспяхова працуе тая сістэма аховы здароўя, у якой укараненне сучасных прагрэсіўных тэхналогій адбываецца на фоне правільнай арганізацыі першаснай і другаснай медыцынскай дапамогі.





