Нацбанк зняў абмежаванні на курс даляра для юрыдычных асобаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.Гэта значыць, што на пазабіржавым рынку адгэтуль валюта можа купляцца і прадавацца па любым курсе. Раней на пазабіржавым рынку курс мог адхіляцца ад афіцыйнага толькі на 10%.
Ён таксама заявіў, што на наступным тыдні БВФБ правядзе першыя альтэрнатыўныя таргі для вызначэння рынкавага курсу рубля. Мяркуецца. што ён можа скласці каля 3800—3900 рублёў за даляр.
У выніку большасць людзей імкнецца валюту ў банкі не здаваць. Адпаведна, няма магчымасці яе там і купіць.Аднак новаўвядзенне пакуль не азначае палёгкі для грамадзян, якія хочуць купіць валюту. Курсы наяўнай валюты па-ранейшаму застануцца прывязанымі да афіцыйнага курса.
Курс даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 красавіка вырас з 3 060 да 3 074 рублёў, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам.
Курс еўра на заўтра падвысіцца нязначна з 4 381,92 на 4 382,60 рубля.





