Такі ліст быў разасланы па рэдакцыях.
Павышэнне цэнаў на друк газет звязана з «рэзкім і непрадбачаным павелічэннем адпускных цэнаў на імпартныя паліграфічныя матэрыялы, што выклікана дэфіцытам валюты на рынку Беларусі і ўзрослымі выдаткамі па імпарце». У сувязі з гэтым з 1 мая кошты на аказанне паліграфічных паслуг вырастуць на 15-20 працэнтаў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні адбылося падаражанне газетнай паперы.





