У сталіцы Украіны сёння пачынаецца міжнародны саміт, прысвечаны 25-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Лукашэнкі сярод гасцей пакуль няма.

Справа ў тым, як толькі стала вядома пра саміт і магчымае запрашэнне Лукашэнкі, то запратэставаў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу. Ён сказаў, што не хоча знаходзіцца на адным мерапрыемстве з кіраўніком Беларусі.

Выглядае на тое, што ўкраінцы выбралі Барозу. Таксама ў гэтыя дні ў Кіеве старшыня ААН Пан Гі Мун, генеральны сакратар Рады Еўропы, кіраўнік МАГАТЭ, прэзідэнты Польшчы, Казахстана, Венгрыі, Харватыі. ЗША будзе прадстаўляць Збігнеў Бжазінскі.

Тым не менш, асобная праграма для Лукашэнкі таксама плануецца. Ён наведае Украіну ў іншы дзень. 26 красавіка прэзідэнты Украіны, Расіі і Беларусі наведаюць Чарнобыль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?