Мінскі гарадскі суд падоўжыў меру стрымання для жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналісткі Ірыны Халіп, да 13 траўня. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці абвінавачванай Люцына Бельзацкая:

«Падоўжыла ёй меру стрымання — хатні арышт да 13 траўня. Магчыма, разлічваюць да таго часу ўсё скончыць, не ведаю».

Справа Ірыны Халіп, сустаршыні Партыі БХД Паўла Севярынца, кіраўніка выбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева будуць разглядаць у Заводзкім судзе Мінску. Дата судовага працэсу яшчэ не прызначаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?