Нават чацвёрты курс даляра, які, па чутках, неўзабаве атрымае Беларусь, можа ніякім чынам не дапамагчы насельніцтву. Купіць валюту па-ранейшаму будзе можна толькі незаконна, а прадаць — альбо нявыгадна, альбо выгадна і незаконна.

Калі заўтра будзе абвешчаны новы «ценевы» курс — няхай ён складзе усяго 3500–3800 рублёў, хоць рынак ужо аперуе большымі лічбамі, — беларусы ўсё адно адчуюць сябе падманутымі. Таму што атрымаць за адарваных ад сэрца $100 усяго 310 тысяч рублёў замест 350 тысяч — як мінімум непрыемна і крыўдна.

Правілы гульні, а значыцца і курс даляра, павінны быць аднолькавымі для ўсіх. «Ільготныя» лекі і газ — гэта добра. Але чаму дзяржава застаецца спонсарам для кагосьці далёкага і нябачнага, пакідаючы ў пройгрышы людзей? Калі Нацбанк пойдзе на «дагаварны курс», то гэтая дамова мусіць закранаць усіх — і імпарцёраў, і бабульку з шматгадзіннай чаргі каля вакзальнага абменніка.

Калі абменнікі будуць прымаць у насельніцтва валюту па курсе, ніжэйшым за ценевы, гэта выкліча масавае пачуцце крыўды.

Людзі падсвядома будуць успрымаць гэта як падман. Тое, што недзе там газ і лекі купляюць па ніжэйшым курсе, — гэта далёка, гэтага не заўважна. А вось тут, мне, прыходзіцца здаваць даляры па 3100, хоць я ведаю, што на міжбанку іх прадаюць па 4000.

Калі Нацбанк пойдзе на «дагаварны курс», то гэты курс мусіць распаўсюджвацца і на рынак наяўнай валюты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?