У лютым паўстала ідэя спалучыць імшу па-беларуску з выездам за горад.

На папярэдняй імшы быў вызначаны тэрмін: 22 мая 2011. Прымаць вернікаў будуць айцы палатыны. Імша адбудзецца, а 12-й гадзіне ў семінарыйным касцёле, а замест сустрэчы пры гарбаце будзе грыль на свежым паветры.

Адрас семінарыі: ul. Kilińskiego 20, Ożarów Mazowiecki. Ад прыпынку

Fort Wola (на якім праўдападобна будзе сустрэча) да семінарыі ехаць

каля 20–25 хвілін.

Заахвочваем да ўдзелу ў беларускай маёўцы! Канфесійная прыналежнасць

не мае значэння!

Падрабязная інфармацыя пра месца сустрэчы і даезд будзе высланая

тыдзень перад спатканнем.

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел альбо мэйлам на [email protected], альбо на адмыслова створанай старонцы падзеі ў сетцы facebook

Запрасі знаёмых!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0