Аляксандра Атрошчанкава пасля хваробы на грып перавялі ў працоўны атрад, а ў калонііпрэс-сакратара Андрэя Саннікава наведалі бацькі.
Сустрэча праходзіла на выходных з дазволу Мінскага гарадскога суда, што нядаўна пераглядаў справу ў касацыйным парадку.
— Сашу з карантыну перавялі ў атрад і ён будзе
Распавяла жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак. Па інфармацыі, якую палітычны вязень перадаў у адным са сваіх апошніх лістоў, 7 траўня ў віцебскай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне, адбудзецца «Дзень адчыненых дзвярэй» — сваякі зняволеных змогуць пазнаёміцца з умовамі ўтрымання, паназіраць за працай спецыяльных службаў. Нагадаем, 3 сакавіка бягучага году Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адразу прызнала актывіста вязнем сумлення.