Сёння з клінік Мінска выпісаны двое пацярпелых у выніку выбуху ў метро, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па дадзеных Міністэрства на 17 красавіка, у бальніцах на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 142 чалавекі.

Інфармацыю пра стан пацярпелых, якія знаходзяцца на лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Мінска, можна атрымаць па тэлефонах кругласутачных гарачых ліній (233-92-69, 294-23-71) камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Тут адкрыта дадатковая гарачая лінія псіхалагічнай падтрымкі пацярпелым падчас тэракту 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая».

Тэлефон гарачай лініі — 223-47-94. Яна будзе працаваць з 9.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?