У найбліжэйшыя суткі, 18 красавіка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, зазначае Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі па Віцебскай, Магілёўскай абласцях да 15–17 метраў у секунду. Папярэджанне аб гэтых неспрыяльных умовах з’явах перададзена па рэгіёнах.

Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 1-плюс 5 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе 12–18 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?