Тыдзень таму НН напісала пра сайт «Пётр Пятровіч. Пракаповіч», на якім, сярод іншага, можна размясціць абвестку, калі вы не баіцеся міліцыі і падаткавай, наконт набыцця або продажу валюты ў абыход абменнікаў па вышэйшым курсе. Прыкладам, сёння на сайце змешчаны 23 прапановы набыць даляры, па курсе ад 3 600 да 4 200 рублёў за адзінку амерыканскай валюты.
Змяшчаюцца таксама на сайце навіны пра валютны рынак, або сітуацыю з эканомікай у Беларусі. Прычым адміністрацыя сайта падышла да размяшчэння навінаў з іншых сайтаў
Так, навіна Лукашенко: Девальвацией экономику не отрегулируешь пракаментавана наступнымі тэгамі: Аляксандр Рыгоравіч, аўтатрэнінг, паток свядомасці, свежы погляд, жэстачайшы парадак.
***
Разам з тым, трагедыя ў мінскім метро, што забрала жыцці 13 чалавек,
унесла карэктывы і ў працу відавочнага жартаўлівага і сцёбнага інфарэсурса.
На сайце змешчаны вялікі банер у памяць ахвяраў у мінскім метро, а найгалоўным артыкулам сёння з’яўляецца Дапамога ахвярам мінскага выбуха
Стваральнік сайта зазначае:
«Як мне падказвае наша няхітрая сістэма ўліку і аналізу, сайт карыстаецца шалёнай папулярнасцю. Так, толькі ў аўторак было дададзена каля пяцідзесяці новых аб’яваў на агульную суму каля некалькіх соцень тысяч даляраў. Заўважу, што гэта толькі за аўторак, дзень пасля выбуху ў мінскім метро, калі наша сярэдняя наведвальнасць знізілася ў чатыры разы. Ужо не ведаю, колькі з гэтых грошай паўдзельнічалі ў аперацыях абмену, а колькі так і засталіся недасяжнымі марамі асобных кліентаў, але факт застаецца фактам: сайт Пятра Пятровіча дапамагае людзям ўвасобіць мары ў рэальнасць.
Мне, як стваральніку сайта, хацелася б, каб і вы, паважаныя карыстальнікі, дапамаглі тым, каму цяпер дрэнна.
Я не прашу нічога для сябе і для сайта: мы былі і застаемся бясплатнымі для ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Аднак я прапаную вам наступную схему.
Пры здзяйсненні аперацыі абмену валюты, калі вы знайшлі контрагента праз наш сайт,
я прапаную вам разам перавесці адзін працэнт ад сумы транзакцыі на дабрачынныя рахункі, адкрытыя дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь на дапамогу ахвярам выбуху ў мінскім метро.
Які рахунак выбраць, вырашаць вам. Заплаціць гэтыя грошы, ці не — таксама вырашаць вам.
Прашу памятаць толькі аб адным: мы адзін народ.
І якімі б рознымі мы ні былі, мы павінны гэта разумець і падтрымліваць адзін аднаго. Давайце будзем шчодрымі ў адносінах да іншых людзей і будзем заўсёды памятаць пра тое, што ўсё добрае, што мы робім, абавязкова да нас вернецца.
(...)
З сённяшняга дня пры дадаванні статыстыкі вы зможаце паказаць, што вы пералічылі сродкі на дапамогу ахвярам тэракту. Мне будзе вельмі прыемна бачыць, як спіс такіх аперацый будзе расці. У каментарах да перакладу прашу паказваць, што грошы пералічаныя ахвярам выбуху ў метро ад Пятра Пятровіча.
Хай ведаюць, што мы добрыя хлопцы. Мы ж добрыя хлопцы?»
Тутсама прыводзяцца рэквізіты дабрачынных рахункаў, на якія можна пералічваць грошы ахвярам тэракта ў мінскім метро. Гэты артыкул з’яўляецца самым чытаным на сайце.