«Рэал» і «Барселона» згулялі першую серыю серыяла «Эль Класіка».

Матчы паміж мадрыдскім «Рэалам» і каталонскай «Барселонай» называюць у Іспаніі і свеце «Эль Класіка». Тут увага не толькі Пірэнеяў, але і ўсяго свету прыкутыя да падзеяў на «Санцьяга Бернабеў» ці «Камп Ноў».

У суботу каманды гулялі ў Мадрыдзе ў матчы 32-га тура чэмпіянату Іспаніі.

Пікантнасць сітуацыі была ў тым, што за тры тыдні «Рэал» і «Барса» павінны згуляць між сабой чатыры разы!

20 красавіка каманды згуляюць паміж сабой у фінале Кубка Іспаніі, а 27 красавіка і 3 мая ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў.

Толькі перамога ва ўчорашнім матчы давала «Рэалу» шанцы дагнаць «Барсу» ў турнірнай табліцы: адставанне мадрыдскага клуба ад каталонцаў складае 8 пунктаў. Апроч таго, падапечныя Жазэ Мурыньё праглі паквітацца за ганебную паразу 30 лістапада ў матчы 13 тура, калі «Барса» разграміла «мярэнгаў» з лікам 5:0.

Рэванш «Рэал» учора ўзяць не здолеў. 1:1.

За гол Месі ў пенальці на 53 -й хвіліне (у «Рэала» выдалілі Альбіёля), каралеўскі клуб адказаў таксама голам з пенальці Крыштыяну Раналду. «Рэал» такім чынам падарыў «Барсе» залатыя медалі (за шэсць тураў да фінішу адставанне ў восем балаў цяжка скараціць) і можа рэабілітавацца хіба ў Лізе чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?