У выпадку неабходнасці частка заробленых на суботніку сродкаў будзе накіраваная на дапамогу пацярпелым ад выбуху ў мінскім метро. Пра гэта заявіў 16 красавікавіцэ-прэм ’ер урада Анатоль Тозік, які ўдзельнічае ў рэспубліканскім суботніку на будаўніцтве новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
«Аднак я адчуваю, што ў гэтым не будзе неабходнасці, мяркуючы па тым, як імкліва папаўняецца дабрачынны рахунак. Людзі актыўна адгукнуліся на гэту бяду, ужо сабраны дастатковыя сродкі, каб аказаць дапамогу сем’ям загінулых і пацярпелым у трагедыі», — цытуе Тозіка
Паводле меркавання намесніка прэм’
Па выніках суботніка плануецца сабраць 20–22 млрд. рублёў. «Па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы вырашана, што яны будуць накіраваныя на мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, першым чынам на аздараўленне дзяцей, якія пражываюць ці вучацца на пацярпелых ад аварыі тэрыторыях, — нагадаў ён. — Сродкі пойдуць таксама на лячэнне дарослых людзей, якія пацярпелі ад аварыі. Частка сродкаў будзе накіраваная таксама на будаўніцтва музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».
Тозік дадаў, што суботнік стаў для беларусаў «не толькі адной з формаў калектыўнай працы, але і неад’емнай часткай духоўнага жыцця». «Вельмі добра, што моладзь разглядае яго як неабходнасць, патрэбнасць для сябе», — падкрэсліў ён. Паводле меркавання намесніка кіраўніка ўрада, у краіне праведзена досыць сур’ёзная падрыхтоўчая праца да суботніка. «Гэта наш звычай — прыбраць пасля зімы, як у добрага гаспадара, зрабіць кожны кавалачак на зямлі чыстым, акуратным і прыгожым», — сказаў