З 4 красавіка найбуйнейшы камерцыйны банк краіны забараніў продаж безнаяўнай валюты.

Забарона тычыцца продажу валюты з укладных (дэпазітных) бягучых, разліковых рахункаў у беларускіх рублях.

Такое распараджэнне прыйшло ў філіялы банка ў абласцях і Мінску.

Выканаўца абавязкаў старшыні праўлення банка С.П. Пісарык даручыў арганізаваць няўхільнае выкананне дадзенага рашэння і правесці "талковую тлумачальную працу з укладчыкамі".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?