Жонку гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута Аксану выклікалі ў пракуратуру Гродзенскай вобласці. Яе хацелі дапытаць па крымінальнай справе мужа ў якасці сведкі.

«У пракуратуры жонку спыталі, ці будзе яна сведчыць па маёй справе, казалі, што яна гэтым самым можа мне дапамагчы. Але жонка адмовілася супраць мяне сведчыць», — расказаў «Нашай Ніве» журналіст. На яго думку, следчым не падабаецца тое, што ён адмовіўся даваць любыя тлумачэнні да суда. «Не выключаю, што ў хуткім часе яны і дзяцей маіх пачнуць на допыты выклікаць», — смяецца Пачобут. — «Буду тады хадайнічаць, каб па маёй справе апыталі хлопчыка Колю».

Нагадаем, што супраць Пачобута пачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта РБ». Нагода — артыкулы ў «Gazetе Wyborczaj», на сайце «Белорусский партизан» і ў блогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?