Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер заходні 7–12 м/с, парывы да 14 м/с, днём на значнай частцы тэрыторыі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–10°С, днём плюс 8–14°С, па поўдні да плюс 18°С.

У Мінску 7 красавіка часам дождж. Вецер заходні 7–12 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 12–14°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. 8 красавіка часам ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, у многіх раёнах парывы 15–20 м/с, месцамі да 22–24 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 3–10°С. 9 красавіка часам ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, у многіх раёнах парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 1–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?