Днямі папарацы «падлавілі» мадэльку з Беларусі Марыну Лінчук з бойфрэндам, дыджэем Сэлам Марале, на шпацыры па Мілане. Сэл калісьці таксама працаваў у мадэльным бізнэсе, а ў апошнія некалькі гадоў стаў адным з самых вядомых дыджэяўНью-Ёрка . Маладыя людзі сустракаюцца ўжо больш за год.
Марына Лінчук стала вядомая як твар калекцыі бялізны Victoria's Secret. У Мілане яна была апранутая ў джынсы ў абцяжку, а таксама просты белы топ, скуранку. На нагах у яе былі боты без абцаса. А на плячы — вялікая торба з дэніму.





