Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, падазраваны ў абрабаванні мінскага ЦУМа затрыманы па гарачых слядах і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Шкода, нанесеная ЦУМу, раўняецца 36 млн рублям (канчатковая сума высвятляецца).
Па факце крадзяжу аддзелам папярэдняга расследавання Савецкага РУУС заведзена крымінальная справа па частцы 4 арт. 205 КК (крадзёж у асабліва буйным памеры). У інтарэсах следства дэталі злачынства не абнародуюцца
***
У ноч з 2 на 3 красавіка быў здзейснены крадзёж з Цэнтральнага універсальнага магазіна на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Пра гэта паведаміла праграма «Зона Х» Першага нацыянальнага тэлеканала.
Паводле інфармацыі праграмы, сярод выкрадзенага ў ЦУМе — дарагая оптыка, фотаапараты, срэбраныя вырабы, а таксама некаторая сума грошай з касаў. Агульная сума шкоды высвятляецца.
Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага злачынства пакуль няма, піша БелаПАН.
Пра тое, што абрабаваны ЦУМ, паведаміла ў нядзелю
Учора ЦУМ быў зачынены да 16:00. На дзвярах вісела шыльда: «Зачынена з тэхнічных прычынаў». Адміністрацыя універмага адмаўлялася ад каментароў.





