Сёння зранку каля цэнтральнага офіса Нацбанка ўтварылася чарга. Гэтым разам людзі стаялі па зліткі і манеты. Хутка чарга «рассмакталася», а ў спісе зліткаў і манет, што вісеў каля касы, з’явіліся закрэсленыя радкі.
У продажы ўжо не было залатых і срэбных манет «Славянка», срэбнай «Іконы Прасвятой Багародзіцы», залатых зліткаў па 100, 500 грамаў… Размялі нават кілаграмовыя залатыя зліткі, кожны з якіх каштуе больш за 51 тысячу долараў!
Паводле касіркі, апошнім часам жадаючых купіць кілаграм золата было вельмі шмат: «Усё распрадалі, а падмацавання пакуль няма», — распавяла яна.
Самых вялікіх зліткаў са срэбра ў продажы таксама не было — ні па 250 грамаў, ні па 500, ні па 1000. Людзі працягвалі прыходзіць. Некаторыя спадзяваліся купіць валюту, але ні долараў, ні еўра ў касе Нацбанка няма.
Тым часам у
Дадамо, што 100 грамаў золата ў Нацбанку каштуе 15 з паловай мільёнаў рублёў, а 100 грам срэбра — паўмільёна.





