Нацыянальны банк чакае паступлення расійскага дзяржаўнага крэдыту на працягудваццаці-трыццаці дзён. На гэты тэрмін уводзіцца мараторый на прыняцце новых рашэнняў у галіне валютнай, курсавой іграшова-крэдытнай палітыкі.
Пра гэта паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва
«У Нацбанку лічаць вычарпальнымі прынятыя меры на дадзеным этапе, гэта значыць, да паступлення расійскага крэдыту», — патлумачыла крыніца.
Агенцтва спасылаецца на інфармацыю, агучаную ў ходзе паседжання праўлення Нацбанка ў чацвер 31 сакавіка ўранку.
Атрыманне дзяржаўнага крэдыту
У мінулыя гады Беларусь атрымлівала стабілізуючыя пазыкі ад Міжнароднага валютнага фонду пад нізкі працэнт. Сёлета гэта стала немагчымым, бо ў МВФ большасць галасоў належыць ЗША і краінам ЕС, а Беларусь рэзка пагоршыла адносіны з Захадам пасля выбараў. Захад прызнаў выбары ў Беларусі сфальшаванымі і асудзіў масавыя арышты палітычных праціўнікаў Лукашэнкі. Раздражненне заходніх эліт выклікае таксама прапагандысцкая гнюсь лукашэнкаўцаў.
Яшчэ раней
беларускі ўрад доўгія гады атрымліваў фінансаванне з Масквы, узамен за палітычную лаяльнасць і палітыку русіфікацыі. З часам Расія стала патрабаваць у дадатак яшчэ і продажу беларускай маёмасці ва ўласнасць расійскіх кампаній.Так, Лукашэнка вымушаны быў саступіць «Газпрому» «Белтрансгаз». Расійскі дзяржаўны «Сбербанк» атрымаў кантроль над
Можна меркаваць, што выдзяленне новых крэдытаў Масква ўвязвае з новымі прыватызацыйнымі кантрактамі на сваю карысць. Усяго гэтым разам Мінск просіць 3 мільярды даляраў.Пры гэтым агульная запазычнасць Беларусі ўжо дасягнула прыкладна 28 ці 29 мільярдаў — дакладных звестак на канец сакавіка пакуль няма. У той жа час за зіму золатавалютныя запасы скараціліся на 30% да 4 мільярдаў даляраў, а пазыка Нацбанка ў камерцыйных банках вырасла на 20% да 4,4 мільярдаў даляраў.
Міжнародныя рэйтынгавя агенцтвы на гэтым тыдні чарговы раз панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі. Унутры краіны насельніцтва асаджае абменнікі, спрабуючы купіць валюту. Пры разліках між прадпрыемствамі ўстанавіўся шэры курс рубля — 3600–3700 за даляр. Большасць экспарцёраў проста прытрымлівае валюту ў чаканні дэвальвацыі.
Каб змякчыць сітуацыю, Нацбанк дэвальваваў рубель на 6% ад пачатку года, а 29 сакавіка — яшчэ на 10% для прадпрыемстваў (курс для насельніцтва застаўся ранейшы).
Ад 29 сакавіка банкі могуць прадаваць юрасобам даляры па 3340 рублёў, а еўра — па 4720 рублёў. Курс у абменніках прыкладна на 8% ніжэйшы.
У чаканні збавенных расійскіх крэдытаў улады адчайна стараюцца праплыць між Сцылай дэвальвацыі і Харыбдай дэфолту.З аднаго боку, Лукашэнка асабіста абяцаў насельніцтву, што дэвальвацыі не будзе. З другога боку, захаванне завышанага курса рубля прыводзіць да росту імпарту і вымывання валюты з краіны.
Тры месяцы таму Лукашэнка публічна забараніў ажыццяўляць новыя замежныя запазычванні. Ён таксама прызнаў, што «краіна жыве не па сродках». Аднак няглядзячы на такія гучныя заявы, ад таго часу Беларусь ажыццявіла новыя запазычванні праз выпуск аблігацый. Больш за тое, рыхтуецца выпуск аблігацый аблвыканкамаў і «Беларусбанка». Што да расійскіх крэдытаў, то ад пасла Расіі Сурыкава стала вядома, што Масква абумоўлівае іх «структурнымі рэформамі ў эканоміцы». Пакуль невядома, што дакладна маецца на ўвазе.
Дэвальвацыйныя чаканні ўзмацняліся меркаваннямі, што аслабленне беларускага рубля — адно з патрабаванняў расійскага Мінфіна.





