Прэзідэнты Беларусі і Расеі гатовыя спрыяць ўдзелу расійскага капіталу ў рэалізацыі буйных інавацыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 15 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні савета міністраў саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтых праектаў дасць імпульс ўзаемадзеянню дзвюх краін у рамках саюзнай дзяржавы. Мясніковіч падкрэсліў, што для Беларусі саюзная дзяржава ёсць і будзе асновай доўгатэрміновага супрацоўніцтва і партнёрства.

Ён адзначыў, што напрацавана неабходная нарматыўна-прававая база, рэалізацыя якой з’яўляецца асноўнай задачай.

«І саюзная дзяржава, і мытны саюз, і адзіная эканамічная прастора — гэта не канкурэнты, гэта ўзаемадапаўняльныя буйныя інтэграцыйныя праекты, рэалізацыя якіх можа даць нашым краінам сінэргетычная эфект», — сказаў Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што бакі плануюць рэалізаваць шэраг праектаў у энергетычнай сферы. «Беларусь і Расія пабудуюць эфектыўную і бяспечную АЭС. Гэта асабліва адчувальнае пытанне для Беларусі, так як 26 красавіка спаўняецца 25 гадоў з моманту чарнобыльскай аварыі. Бяспека і надзейнасць АЭС — галоўны прыярытэт», — заявіў прэм’ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?