«Гэта, каб падтрымаць беларусаў… «, — кажа літоўскі рэстаратар Эдмундас Кончус.
Эдмундас Кончус — уладальнік рэстарана «Мексіка» ў Вільні (Algirdo g. 2). Пасля 19 снежня, калі ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, у Вільнюс вымушаныя былі бегчы шматлікія палітычныя актывісты і ўдзельнікі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.
«Людзей з Беларусі з’явілася ў Вільні значна больш, чым раней, асабліва моладзі. Думаю, што людзі бягуць ад сітуацыі ў вашай краіне, — распавядае Эдмундас Кончус. — У нас не вельмі дарагая ўстанова, і вельмі шмат наведнікаў — беларусы. Я ўвесь час чуў, як яны паўтараюць адну і тую ж незразумелую мне абрэвіятуру ШОС. Раззнаёміліся, пагаварылі і высветлілася, што на беларускай «трасянцы» яна азначае «шоб он сеў…». Зразумела хто Ён. І я ведаю, што можна расшыфраваць гэтую абрэвіятуру яшчэ больш рэзка… «.
Тады ў віленскага рэстаратара ўзнікла думка падтрымаць новых сяброў з Беларусі і ён прыдумаў фірмовы кактэйль пад назвай ШОС.
«Робіцца ён проста. Мексіканская тэкіла, гранатавы сіроп, гранатавыя зярняткі і тры кроплі Tabasco. Выпіваць трэба залпам. І тады і горача, і смачна, і яшчэ хочацца. У вас таксама зараз у краіне «горача», праўда зусім нясмачна і хочацца, каб было інакш. Цяпер
Кактэйль ШОС карыстаецца вялікай папулярнасцю, і Кончус зараз задумваецца, а не перайменаваць яму рэстаран з «Мексікі» у ШОС?
«Хоць, вядома,
выдатна было б адкрыць такі рэстаран у Мінску.Вось гэта была б «бомба». Наогул мне вельмі не падабаецца, што адбываецца ў вас у краіне. Вельмі б хацелася





