Новы адвакат кандыдата ў прэзідэнты змагла сёння ненадоўга сустрэцца са сваім падабаронным.

«Магу сказаць, што адчувае ён сябе здавальняюча, выглядае таксама здавальняюча… Захоўвае бадзёрасць духу і просіць усіх, хто за яго хвалюецца, трымацца», — распавяла Марына Кавалеўская.

Паводле адваката, нейкіх іншых скаргаў на здароўе, акрамя тых, што палітык напісаў у лісце маці, не было. Нагадаем, што на днях Андрэй Саннікаў паведаміў, што адмова СІЗА КДБ перадаваць яму звычайныя прадукты, звязаная з моцнымі болямі ў суставах. Палітык быў сур’ёзна збіты спецназам падчас дэманстрацыі 19 снежня.

Марына Кавалеўская, якая толькі што прыступіла да абароны Саннікава ў сувязі з тым, што ранейшага адваката кандыдата ў прэзідэнты Паўла Сапелку пазбавілі ліцэнзіі на працу, дамагалася сустрэчы з Саннікавым яшчэ ўчора. Але ёй было адмоўлена па традыцыйнай прычыне — нібыта няма свабодных памяшканняў для сустрэч у СІЗА КДБ.

Сёння следчы дазволіў Марыне Кавалеўскай пагаварыць з ейным падабаронным сам-насам непрацяглы час.

Для таго, каб працаваць па справе, ёй было неабходна заручыцца згодай Андрэя Саннікава.

«Вядома, няпроста прыступаць да абароны на стадыі калі не завяршэння следчых дзеянняў, то далёка не ў іх пачатку. Досыць складана. Але, я думаю, здолею», — сказала Кавалеўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?