Аднаму з лідараў кампаніі «Гавары праўду!» палітолагу Аляксандру Фядуту, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, стала кепска падчас допыту 11 сакавіка пасля атрымання інфармацыі аб смерці яго калегі Святланы Навумавай.
Як паведаміла жонка Фядуты Марына, у сувязі з гэтым допыт быў перанесены на 12 сакавіка. Аднак і ў суботу ён не адбыўся, але ўжо
Аляксандр Фядута быў затрыманы 20 снежня пасля акцыі пратэсту ў Мінску. Ён абвінавачваецца па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Палітолаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святлана Навумава была адной з актывістак кампаніі «Гавары праўду!». Яна памерла 10 сакавіка на





