У суботу, 12 сакавіка, стартаваў20-ты чэмпіянат Расіі па футболе ў вышэйшай лізе. Ён будзе надзвычай доўгі, скончыцца ў маі наступннага года (44 туры) — наша ўсходняя суседка пераходзіць на сістэмувосень-вясна .
Удзел у чэмпіянаце бяруць і 15 беларускіх футбалістаў (летась — 14, найбольшы рэкорд быў у 2000 г. — 27). Беларускімі футбалістамі будуць прадстаўленыя 10 камандаў.
Па два футбалісты будуць гуляць за «Лакаматыў» (варатары Антон Амельчанка і Арцём Гамелько), «Томь» (Сяргей Сасноўскі і Ян Цігараў), «Крылы Саветаў» (Дзмітрый Молаш і Дзяніс Коўба), «Кубань» (Максім Жаўнерчык і Аляксей Сквярнюк), «Краснадар» (Аляксандр Мартыновіч і Аляксандр Кульчы).
Па аднаму гульцу будуць выступаць за: «Зеніт» (варатар Юрый Жаўноў), «Амкар» (Васіль Хамутоўскі), «Церак» (Сяргей Амельянчук), «Рубін» (Сяргей Кісляк), «Растоў» (Цімафей Калачоў).
У суботу гулялі: «Анжы» — «Краснадар» — 0:0 (Кульчы быў на полі да
«Лакаматыў» — «Дынама» — 3:2 (Амельчанка быў запасным варатаром)
«Спартак» Нальчык — «Крылы Саветаў» — 1:0 (Молаш гуляў увесь матч, Коўбы не было ў заяўцы).
Рэшта матчаў пройдзе ў нядзелю, адзін («Волга» — «Томь») у панядзелак.





