Злучаныя Штаты Амерыкі асуджаюць урад Беларусі і заклікаюць неадкладна вызваліць палітзняволеных. Аб гэтым заявіўвіцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы 12 сакавіка перад трыма тысячамі малдаван на Опернай плошчы ў Кішынёве, паведамляе Асашыэйтэд Прэс.
«Мы асуджаем урад Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — сказаў Байдэн.
Ён адзначыў, што Еўрасаюз рыхтуецца ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускага ўрада, а таксама нагадаў, што сем кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і яшчэ каля 700 чалавек былі арыштаваны падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.
«Міжнародныя аглядальнікі ўпэўнены, што вынікі сфальсіфікаваны. Трыццаць чалавек





